Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 жніўня 2022, 12:49

"Нельга страціць гэту школу". Лукашэнка запатрабаваў мадэрнізаваць арганізацыі "Белмастацпромыслаў"

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на прадстаўленні на пасадзе кіраўніка спраў Прэзідэнта Юрыя Назарава даручыў мадэрнізаваць арганізацыі аб'яднання "Белмастацпромыслы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вашай пільнай увагі патрабуюць пытанні тэхнічнага перааснашчэння і мадэрнізацыі арганізацый аб'яднання "Белмастацпромыслы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў, што пасля развалу СССР гэтыя арганізацыі былі кінуты на волю лёсу. Ім было прынята рашэнне захаваць калектывы, каб народныя промыслы не зніклі. "Гэта ўнікальныя людзі. Яны павінны навучыць не толькі сваіх дзяцей, але і тых, хто гэтаму захоча вучыцца, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму я спрабаваў захаваць прадпрыемствы "Белмастацпромыслаў". Калі трэба іх недзе падцягнуць (яны шмат не просяць) на больш высокі ўзровень, трэба іх падтрымаць. Нельга страціць гэту школу".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ім не проста так ставіцца задача па адраджэнні і захаванні мастацкіх традыцый. "Гэтыя вытворчасці з пункту гледжання гісторыі, самабытнасці, чалавечага майстэрства з'яўляюцца ўнікальнымі, - растлумачыў ён. - Аднак у сучасных умовах захаваць вытворчасць вырабаў народных мастацкіх промыслаў у першапачатковым выглядзе недастаткова. Неабходна яе мадэрнізаваць, праводзіць пастаянную работу па асваенні новай запатрабаванай прадукцыі. Вопыт і традыцыі павінны быць перададзены нашым дзецям".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі