Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 чэрвеня 2020, 14:40

Некаторыя дзяржавы Заходняй Еўропы навязваюць іншым свой пункт гледжання, і многія гэта церпяць - Орбан

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя дзяржавы Заходняй Еўропы навязваюць іншым свой пункт гледжання, і многія цярпліва адносяцца да такога стану спраў. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, адказваючы на пытанні журналістаў па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанне журналіста датычылася тэмы барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй і розных падыходаў да гэтага, якія прымяняліся ў шэрагу краін. У прэм'ер-міністра пацікавіліся, чаму адны краіны лічаць, што ў іх ёсць права навязваць свой пункт гледжання ў гэтым пытанні. "Заходнія краіны часта лічаць, што яны - прадстаўнкі думкі больш высокага ўзроўню, таму што ў іх пабудаваны парламенцкія дэмакратыі пасля Другой сусветнай вайны. Яны думаюць, што гэта дае ім права гаварыць нам, што і як трэба рабіць. Гэта адна з прычын. А другая прычына - мы гэта церпім. Многія краіны проста не выказваюць цвёрда сваю пазіцыю, - адказаў Віктар Орбан. - Мы можам выслухаць розныя іх меркаванні, але, тым не менш, гэта наша краіна, наша эканоміка, наш лёс, і нам самім пад сілу прыняць рашэнне".

"Я абсалютна магу падтрымаць і падпісацца пад усім тым, што сказаў прэм'ер-міністр Венгрыі. Я ведаю яго пазіцыю. Мне вельмі спадабалася гэта фраза (я па-свойму скажу), што нас "нахіляюць" таму, што мы часам залішне цярпліва да гэтага ставімся. Гэта ключавы тэзіс", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, рэагуючы на сказанае.

Віктар Орбан адзначыў, што бягучая эканамічная сітуацыя вымушае і кіраўніцтва Еўрасаюза мяняць свае падыходы. Напрыклад, цяпер у ЕС робіцца ўпор на тым, каб кожная краіна накіроўвала як мага большую колькасць фінансавых сродкаў для адраджэння нацыянальнай эканомікі ў постпандэмічны перыяд. "Калі мы хочам, каб нашы кампаніі былі канкурэнтаздольныя, мы павінны ўкласці ў іх дадатковы капітал. Раней гэта не дазвалялася, а цяпер ёсць такая магчымасць, і мы павінны ёю скарыстацца", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі