Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 12:23

"Навошта такі мужык?" Лукашэнка выказаўся пра жадаючых ухіліцца ад арміі

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі немагчыма без падстаў ухіліцца ад арміі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што сапраўдны мужчына павінен умець у выпадку неабходнасці абараніць сваю сям'ю. "Я гавару, не дай бог вайна і ў цябе будзе муж, які наогул не можа цябе і дом абараніць. Навошта такі мужык, які не можа адрозніць пісталет ад аўтамата?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што ў Беларусі немагчыма без законных на тое падстаў атрымаць адтэрміноўку ад арміі і ваенны білет.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі