Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 сакавіка 2020, 19:53

На кіраўнікоў дзяржорганаў усклалі адказнасць за работу са СМІ

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На кіраўнікоў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый ускладзена персанальная адказнасць за стан работы па інфармацыйным забеспячэнні і суправаджэнні дзяржаўнай палітыкі ў адпаведнай сферы. Гэта прадугледжана ўказам нумар 106, які падпісаў 19 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 6 лютага 2009 года нумар 65 "Аб удасканаленні работы дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый са сродкамі масавай інфармацыі".

У новай версіі ўказа пералік дзяржорганаў, у якіх прадугледжаны пасады, адказныя за работу са СМІ, дапоўнены абласнымі і Мінскім гарадскім судамі, а таксама эканамічнымі судамі абласцей і горада Мінска. З гэтага спіса выключаны Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі ў сувязі з яго ліквідацыяй.

У дакуменце размежаваны паўнамоцтвы паміж дзяржаўнымі органамі, што займаюцца маніторынгам дзейнасці асоб, якія адказваюць за работу са СМІ, і структурамі, што адказваюць за арганізацыю вучэбна-метадычных мерапрыемстваў для павышэння прафесійнага ўзроўню названых работнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі