Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Межы Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей зменяцца да канца года

Прэзідэнт 19.03.2019 | 09:37

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 104 "Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Межы гэтых абласцей былі ўстаноўлены больш як 60 гадоў таму, у 1950-я гады, графічным спосабам на аснове існуючага ў той час картаграфічнага матэрыялу. З цягам часу з-за меліярацыйных і культуртэхнічных работ, будаўніцтва аб'ектаў транспартнай інфраструктуры межы перасталі супадаць з цвёрдымі контурамі мясцовасці (рэкамі, меліярацыйнымі каналамі, дарожнай сеткай, ляснымі масівамі, прасекамі і іншымі).

Указ прадугледжвае ўстанаўленне з 1 снежня 2019 года межаў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцей, іх раёнаў і горада Жодзіна, ажыццяўленне рэгістрацыі і ўліку змяненняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання абласцей, раёнаў, сельсаветаў у Адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь. Межы Брэсцкай вобласці і яе раёнаў, якія супадаюць з Дзяржаўнай граніцай Рэспублікі Беларусь з Украінай, будуць зменены пасля завяршэння дэмаркацыі.

Адпаведныя змяненні ўнясуць у Адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй і Рэестр адрасоў Рэспублікі Беларусь цэнтралізавана ў межах сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што прадугледжваюцца Дзяржкаммаёмасці на маёмасныя адносіны, картаграфію і геадэзію.

За выдачу (афармленне) дакумента, які засведчвае права на зямельны ўчастак, пошліна спаганяцца не будзе. Да памеру платы за дзяржаўную рэгістрацыю зямельных участкаў, правоў, абмежаванняў правоў на іх і ўнясенне выпраўленняў у дакументы рэгістра нерухомай маёмасці, а таксама да тарыфаў на паслугі па падрыхтоўцы звестак для дзяржаўнай рэгістрацыі і ўнясення выпраўленняў установяць паніжаючыя каэфіцыенты.

Грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы будуць вызвалены ад платы за ўнясенне змяненняў у дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб адрасе. Дзеянне дагавораў арэнды зямельных участкаў, межы якіх змяняюцца, захоўваюцца да спынення тэрміну арэнды.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень маці У Беларусі штогод адзначаецца Дзень маці 14 кастрычніка. На пачатак 2019 года колькасць жанчын у краіне склала 5 059,4 тыс. (53,4% ад агульнай колькасці насельніцтва).