Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 красавіка 2022, 12:28

Лукашэнку даложаць аб пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС, плануецца паездка ў пацярпелыя раёны

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння заслухае даклад аб выкананні яго даручэнняў па пытанні пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"36 гадоў трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Нязменна ў гэтыя дні графік Прэзідэнта прысвечаны чарнобыльскай тэматыцы. Непасрэдна цяпер Першы слухае даклад па выкананні даручэнняў па пераадоленні наступстваў. І, вядома, па традыцыі плануецца камандзіроўка на поўдзень краіны. Куды? Пул хутка раскажа", - піша Telegram-канал "Пул Першага".

На даклад да кіраўніка дзяржавы прыйшлі віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі