17 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. ЗША маглі б садзейнічаць урэгуляванню канфлікту ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Мінску на сустрэчы з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"ЗША маглі б садзейнічаць урэгуляванню гэтага канфлікту", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Што датычыцца праблем Еўропы, і асабліва Усходняй Еўропы, у прыватнасці Украіны, я абсалютна перакананы на сённяшні дзень, што без удзелу ЗША гэты канфлікт урэгуляваць не атрымаецца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён дадаў, што гэта азбука дыпламатыі: калі не атрымліваецца нешта ў перагаворшчыкаў, то трэба ўключаць новыя сілы. "Новыя ідэі павінны з'явіцца", - лічыць беларускі лідар.-0-