ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 ліпеня 2021, 10:52

Лукашэнка: знешнепалітычная стратэгія Беларусі мае патрэбу ў карэкціроўцы

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знешнепалітычная стратэгія Беларусі мае патрэбу ў карэкціроўцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На нараду запрошаны кіраўнікі беларускіх загранустаноў.

"Мы тут, у Мінску, ужо з вясны мінулага года бачылі, як паступова нагняталася напружанасць, але недаацэньвалі гэтага, нарастала антыбеларуская актыўнасць у сацыяльных сетках, мянялася не ў лепшы бок рыторыка нашых апанентаў у Бруселі і Вашынгтоне. Яшчэ да выбараў актывізаваліся асобныя дзеячы і арганізацыі, ішлі інфармацыйныя ўкіды, апрацоўвалася грамадскае меркаванне і тут і там", - сказаў беларускі лідар.

"Выбарчая кампанія мінулага года і санкцыйнае цкаванне Беларусі, якое пачалося следам за ёй, наглядна паказалі, што наша знешнепалітычная стратэгія мае патрэбу ў сур'ёзнай карэкціроўцы. Мы павінны дакладна разумець, што адбываецца вакол нас, якое наша месца ў гэтай імкліва зменлівай сістэме каардынат, наколькі мы здольныя хутка і прафесійна адаптавацца, адказваючы на сучасныя выклікі і пагрозы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У такой сітуацыі дастойны адказ могуць даць толькі прафесійныя і, самае галоўнае, адданыя сваёй справе і краіне кадры, упэўнены Прэзідэнт. Ён нагадаў, што дыпламатычная служба падобная да ваеннай, з тым толькі адрозненнем, што дыпламат змагаецца за інтарэсы Айчыны на далёкіх подступах да яе рубяжоў. "Шмат у чым ад вашых кампетэнцый, мэтанакіраванасці і адданасці справе залежыць, пачнуць гаварыць сапраўдныя гарматы ці не", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Надышоў час усю сістэму сур'ёзна ўзварухнуць. Яшчэ раз падкрэсліваю: кіраўніку ўрада, Адміністрацыі, міністру трэба даць прынцыповую ацэнку рабоце з кадрамі нашага знешнепалітычнага ведамства", - сказаў Прэзідэнт.

"У міністэрстве павінны дакладна разумець, што сучасны свет не абмяжоўваецца толькі краінамі Еўрапейскага саюза. Ён значна шырэйшы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад такія краіны, як Кітай, Індыя, Пакістан, В'етнам, Турцыя, з якімі ў Беларусі добрыя адносіны, гэтак жа, як і з шэрагам дзяржаў у Афрыцы, Лацінскай Амерыцы, на Блізкім Усходзе. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў супрацоўніцтве з гэтымі краінамі велізарны патэнцыял і бязмежныя магчымасці. "Для нас бязмежныя магчымасці - для краіны не гіганцкага памеру. Што па эканоміцы, што па тэрыторыі і насельніцтве. Мы проста не заўсёды ўмеем гэтымі магчымасцямі эфектыўна карыстацца. А сёй-той не праяўляе асаблівага запалу ў тым, каб выканаць дасягнутыя на ўзроўні хаця б кіраўніка дзяржавы дамоўленасці, - сказаў Прэзідэнт. - Пералічаныя краіны не выстаўляюць ніякіх ультыматумаў і не заклікаюць даціскаць Беларусь, як нашы асобныя суседзі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі