Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 лютага 2023, 18:50

Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2023 год

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2023 год. Адпаведны ўказ нумар 26 ён падпісаў 7 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы ў бягучым годзе прадугледжваюцца праектаванне і будаўніцтва 136 аб'ектаў, з якіх 53 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю.

На фінансаванне ўключаных у праграму аб'ектаў прадугледжана амаль Br1,15 млрд, з іх Br891 млн (78 працэнтаў) - на рэалізацыю дзяржаўных праграм "Дарогі Беларусі", "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека", "Забеспячэнне правапарадку", "Аграрны бізнес", "Пагранічная бяспека", "Адукацыя і маладзёжная палітыка", "Будаўніцтва жылля" і іншых.

У адпаведнасці з праграмай у 2023 годзе намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 23 аб'ектаў, у тым ліку трох пуцеправодаў у Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях, трох дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Полацку, Бабруйску і Бешанковічах, дзвюх бальніц у Брэсце і Пінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі