Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2022, 12:12

Лукашэнка: Захад увёў бы санкцыі ў адносінах да Беларусі ў любым выпадку

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад увёў бы санкцыі ў адносінах да Беларусі ў любым выпадку. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хуткасць прыняцця санкцый, а таксама глыбіня прапрацоўкі сведчаць аб тым, што яны рыхтаваліся даўно і дасканала. Пры гэтым зразумела, што іх увялі б незалежна ад развіцця расійска-ўкраінскіх адносін. Гэтыя санкцыі былі б, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Магчыма, уводзіліся б не адразу, а некалькімі пакетамі. Але мы іх атрымалі б у любым выпадку. І нават тут размова ідзе больш аб Расіі".

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі ў цэлым рыхтаваліся да такога развіцця падзей. Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым нагадаў, што яшчэ ў пачатку пандэміі гаварыў аб тым, што яе наступствы будуць вельмі сур'ёзнымі ў агляднай будучыні. "Так яно і адбылося. Тады я папярэдзіў усіх аб тым, што размова ідзе пра перадзел свету. Сёння пра гэта хто толькі ні кажа. Гэта значыць, мы ведалі, што будзе. Прынамсі, усіх я папярэджваў аб гэтай тэндэнцыі. І тады мы спрабавалі прыняць пэўныя меры", - заўважыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў важную падтрымку Расіі, перш за ўсё ў эканамічным плане. "У час нядаўняга візіту ў Маскву з Прэзідэнтам Пуціным мы разгледзелі пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў прамысловасці, грузаперавозках, паліўна-энергетычнай і фінансавай сферах. Галоўнае, мы аднолькава ацэньваем сітуацыю, якая склалася вакол Беларусі і Расіі", - заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што тое, што адбываецца, у тым ліку з'яўляецца часткай глабальнага процістаяння паміж ЗША і Кітаем: "З'явіўся новы магутны ігрок - Кітай. Так вось, міма праходзячы, спрабуюць разабрацца з Расіяй і Беларуссю".

"Гэта частка таго глабальнага, якое ўсім нам у бліжэйшы час наканавана бачыць. Будзе вельмі дрэнна, калі саюз Беларусі і Расіі не ўстаіць. Будзе вельмі дрэнна, мякка кажучы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі