Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 мая 2022, 20:20

Лукашэнка: Захад увесь час прыдумвае прычыны для санкцый супраць Беларусі

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заходнія краіны і ЗША прыдумваюць прычыны, каб уводзіць супраць Беларусі ўсё новыя і новыя санкцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Associated Press, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чаму я павінен падтрымаць вас, амерыканцаў, Захад, якія кожны месяц уводзяць усё новыя і новыя санкцыі, незаконныя санкцыі супраць Беларусі? Мы нічым перад вамі не правініліся. Але вы пастаянна на нас націскаеце, на народ націскаеце. За што? Што мы зрабілі такога, каб вы на нас націскалі? Вы ўвесь час прыдумвалі гэта (прычыны для ўвядзення санкцый. - Заўвага БЕЛТА)", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, Расія не дазваляе сабе такіх паводзін у адносінах да Беларусі. Краіны маюць цесныя саюзніцкія сувязі і падтрымліваюць адна адну. "Чаму я павінен праводзіць у адносінах да Пуціна і Расіі іншую палітыку? Пытанне рытарычнае", - канстатаваў Прэзідэнт.

Хоць бываюць сітуацыі, калі яны з расійскім лідарам спрачаюцца, расказаў Аляксандр Лукашэнка: "У нас былі прычыны для спрэчкі, і яны не зняты да гэтага часу. Мы аб гэтым гаворым. Я нават часам прыводжу яму прыклад. Кажу: вось, паглядзі, як амерыканцы і еўрапейцы падтрымліваюць Украіну і як яны адзін аднаго падтрымліваюць, ствараючы роўныя ўмовы для ўсіх краін. Літва, Латвія - яны ўжо надакучылі немцам і амерыканцам, тым не менш яны цярпліва падтрымліваюць так, як дамовіліся".

Што датычыцца Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, то тут, паводле яго слоў, да гэтага часу не створаны роўныя ўмовы для людзей і суб'ектаў гаспадарання, нават нягледзячы на агульнае процідзеянне заходняму санкцыйнаму націску. "Мы гэта адкрыта абмяркоўваем. Пакрыху рухаемся ў гэтым напрамку", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі