Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 ліпеня 2022, 13:40

Лукашэнка: Захад распрацоўвае стратэгічныя планы нападу на Расію, напрамкі ўдару вядомы

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад распрацоўвае стратэгічныя планы нападу на Расію, напрамкі ўдару вядомы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам (і мы гэта падрабязна абмяркоўвалі ўчора з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі) распрацоўваюцца стратэгічныя планы нападу на Расію. І галоўны напрамак удару (гісторыя паўтараецца) - цераз Украіну і цераз Беларусь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, прэзідэнты Беларусі і Расіі правялі 11 ліпеня тэлефонную размову. Адной з асноўных тэм размовы стала тэматыка калінінградскага транзіту. Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў у развіццё чэрвеньскіх перагавораў у Санкт-Пецярбургу прадоўжылі абмеркаванне пытанняў забеспячэння абароны і бяспекі дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі