Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 кастрычніка 2021, 15:27

Лукашэнка выступіў за змяненне фармату работы Еўразійскага банка развіцця

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе выказаўся аб неабходнасці змяніць фармат работы Еўразійскага банка развіцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, фінансавая інфраструктура ЕАЭС патрабуе далейшага ўдасканалення, у тым ліку для падтрымкі прамысловай кааперацыі. Для павелічэння колькасці сумесных праектаў з высокім інтэграцыйным складнікам трэба забяспечыць доступ да праектнага фінансавання ў выглядзе доўгатэрміновых крэдытаў з льготнай працэнтнай стаўкай, лічыць Прэзідэнт.

"Для гэтага трэба змяніць фармат работы Еўразійскага банка развіцця. Галоўныя недахопы ў яго цяперашняй мадэлі - высокі парог фінансавання праектаў і адсутнасць ільготнай стаўкі па крэдытах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама для сумесных распрацовак неабходна больш актыўна прыцягваць нацыянальныя інстытуты развіцця, прапанаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі