Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка выступае за прынцыповае змяненне падыходу да кандыдатаў на судзейскія пасады

Прэзідэнт 05.04.2019 | 12:49
У час нарады
У час нарады

5 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Важнейшая задача дзейнасці судовай сістэмы - фарміраванне моцнага кадравага складу. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў новым будынку Вярхоўнага суда на нарадзе па пытаннях удасканалення дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, многія пытанні ў гэтай сферы ўжо зняты - вырашаецца сітуацыя з цякучасцю кадраў, павысіўся прэстыж прафесіі і прывабнасць работы суддзі, дзяржава забяспечыла дастойны ўзровень заработнай платы. "Пры гэтым у руках кіраўнікоў ёсць пэўныя рычагі для павышэння заработнай платы", - адзначыў ён.

"Сёння трэба гаварыць ужо пра якасць судзейскіх кадраў. Іх належная падрыхтоўка і высокі прафесіяналізм - абавязковая ўмова эфектыўнасці дзейнасці судовай улады. У першую чаргу трэба прынцыпова змяняць падыход да кандыдатаў на судзейскія пасады. У суд павінны ісці людзі, якія валодаюць самымі высокімі маральнымі якасцямі, шырокім кругаглядам і эрудыцыяй, жыццёвым вопытам. Гэта аб'ектыўнае патрабаванне сучаснага грамадства", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт не стаў выказваць сваё меркаванне аб неабходнасці перагляду канкрэтнага ўзросту, з якога чалавек мае аб'ектыўную магчымасць заняць пасаду суддзі. "Вы вызначыцеся самі. Рэдка, але бывае і ў 25 гадоў чалавек настолькі адказны, мудры, падрыхтаваны, што ён можа быць і суддзёй, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Але ў цябе абавязкова павінен быць за плячамі пэўны жыццёвы вопыт, калі перад табой сядзіць чалавек, лёс якога ты вырашаеш. А ў якім узросце ты яго атрымаеш у дастатковай колькасці, гэта вельмі індывідуальна. Таму нам трэба падумаць пры падборы кадраў на судзейскія пасады над крытэрыямі".

Прэзідэнт таксама акцэнтаваў увагу на неабходнасці ўдасканалення прафесійнага ўзроўню дзеючых суддзяў, для чаго створаны Інстытут перападрыхтоўкі суддзяў. "Але вы самі, наколькі я інфармаваны, лічаце яго работу нездавальняючай. Вучоба ў ім часам фармальная. Праграмы недастаткова адаптаваныя не толькі на перспектыву, але і да сучаснага жыцця. Пара кардынальна перабудаваць работу гэтага інстытута. Прыцягваць туды найбольш дасведчаных, вопытных, падрыхтаваных спецыялістаў, практыкаў і псіхолагаў", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.