Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2022, 19:19

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з крушэннем самалёта ў Кітаі

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі ў сувязі з крушэннем самалёта ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне Кітая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Рэспубліцы Беларусь з болем і глыбокім смуткам успрынялі вестку аб крушэнні пасажырскага самалёта ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне Кітайскай Народнай Рэспублікі, што забрала жыцці вялікай колькасці людзей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Старшыні КНР, родным і блізкім загінулых, а таксама ўсяму кітайскаму народу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі