Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 снежня 2021, 16:48

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ён выхаваў некалькі пакаленняў таленавітай моладзі, значна ўзбагаціў духоўную спадчыну айчыннай культуры і ўнёс неацэнны ўклад у захаванне і развіццё лепшых традыцый нацыянальнай школы графікі", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што творчасць Васіля Шаранговіча, непарыўна звязаная з выяўленчым мастацтвам, набыла ўсенародную любоў і прызнанне. "Светлая памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі