Сцяг Субота, 28 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 снежня 2024, 19:00

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю экс-прэм'ера Індыі Манмахана Сінгха

Фота з архіва
Фота з архіва
27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Індыі Драўпадзі Мурму ў сувязі са смерцю былога прэм'ер-міністра Індыі Манмахана Сінгха. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб смерці выдатнага індыйскага дзяржаўнага дзеяча і эканаміста, былога прэм'ер-міністра Рэспублікі Індыя доктара Манмахана Сінгха. Ён назаўсёды ўвайшоў у гісторыю Індыі як мудры і поўнасцю адданы сваёй краіне кіраўнік. Яго нястомнай працай былі забяспечаны рост дабрабыту і міжнароднага аўтарытэту дзяржавы", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў 2007 годзе ў перыяд знаходжання Манмахана Сінгха на прэм'ерскай пасадзе адбылася яго асабістая цёплая сустрэча з ім, былі падпісаны галоўныя дакументы беларуска-індыйскіх адносін у галінах навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і міжнароднай бяспекі.

"Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім доктара Манмахана Сінгха, а таксама ўсім грамадзянам Індыі ў сувязі з гэтай цяжкай стратай", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі