Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 красавіка 2021, 19:51

Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Ірака ў сувязі з ахвярамі пажару ў бальніцы Багдада

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Ірака Бархаму Саліху ў сувязі са шматлікімі ахвярамі пажару ў бальніцы Багдада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з вялікім болем успрынялі трагічнае паведамленне аб гэтым здарэнні.

Аляксандр Лукашэнка перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым і параненым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі