Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: ВНУ трэба рыхтаваць спецыялістаў з добра развітымі навыкамі прадпрымальнікаў

Прэзідэнт 19.10.2018 | 14:41

19 кастрычніка, Гродна /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларуская сістэма адукацыі павінна рыхтаваць спецыялістаў новай фармацыі з добра развітымі прадпрымальніцкімі навыкамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы са студэнтамі гродзенскіх ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сістэма адукацыі павінна заахвочваць ініцыятыву, рыхтаваць спецыялістаў новай фармацыі з добра развітымі прадпрымальніцкімі навыкамі. Гэта патрабаванне сучаснага свету. Часта мы пакутуем менавіта ад таго, што не ўмеем выгадна прадставіць інтарэсы і магчымасці нашай краіны за мяжой", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў, што гродзенскія ВНУ з'яўляюцца інтэлектуальным цэнтрам не толькі вобласці, але і па асобных напрамках - усёй краіны. "У сувязі з гэтым трэба, каб умовы навучання былі максімальна набліжаны да рэальных умоў будучай дзейнасці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У Беларусі актыўна выкарыстоўваецца мадэль "Універсітэт 3.0", працуе па ёй і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. "Вынік гэтай праграмы - ваша сённяшняя прэзентацыя. Вядома ж, па тых напрамках, якія былі прадстаўлены, яна ўражвае", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Для дзяржавы важна своечасова заўважыць студэнтаў з ярка выяўленымі лідарскімі якасцямі, нацэленых на палітычную кар'еру, звярнуў увагу Прэзідэнт. "Калі вы будзеце арыентаваны і на дзяржаўную службу, я буду гэта толькі вітаць, - сказаў ён. - Кіраўніцкія навыкі трэба развіваць. Для гэтага ў нас існуе Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце. Цяпер мы фарміруем там цэласную сістэму адбору прэтэндэнтаў на атрыманне другой вышэйшай адукацыі. Я даручыў, каб пакінулі невялікае месца для таго, каб маглі і пасля сярэдняй школы там атрымліваць адукацыю, але толькі самыя таленавітыя і перспектыўныя".

"Калі кіраўнікі, пачынаючы ад старшыні райвыканкама і заканчваючы Прэзідэнтам, будуць талковымі, адукаванымі, гатовымі выконваць свае функцыі, краіна будзе нармальнай. Пераважная колькасць нашых поспехаў залежыць ад таго, якое кіраванне. Таму буду вельмі рады, калі ў вас з'явіцца дзясятак-другі будучых дзяржслужачых, кіраўнікоў. Мы гатовы іх прыняць у Акадэмію кіравання, таму што гэта будзе зусім новая навучальная ўстанова", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дастойных і гатовых да дзяржслужбы маладых людзей у Беларусі будуць усяляк падтрымліваць.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пленарны тыдзень ЕАГ праходзіць у Мінску Мерапрыемствы 29-га пленарнага тыдня Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму праходзяць у Мінску з 12 па 16 лістапада.