
26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Міністэрстве абароны па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі заявіў аб неабходнасці ўзмацняць інфармацыйнае проціборства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Работа па інфармацыйным проціборстве - у гэтым напрамку мы працуем. Не скажу, што мы тут дабіліся вялікіх поспехаў, але без інфармацыйнага забеспячэння той работы, якую мы, ваенныя, у краіне вядзём, сёння немагчыма. Гэта не будучыня, гэта ўжо сучаснасць. І мы недзе пададсталі ўжо", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што неабходна ўзмацняць работу па напрамках інфармацыйнага проціборства, таму што ваенныя дзеянні ў сучасным свеце маюць комплексны характар. "Гэта і эканамічная вайна, і інфармацыйная вайна, і гарачая вайна. Гэта значыць, гібрыдныя войны. Таму трэба развіваць усе напрамкі, як бы нам ні было складана", - абазначыў задачы Прэзідэнт.-0-