Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 верасня 2020, 12:37

Лукашэнка ўзгадніў назначэнні ў кіраўніцтве Мінфіна

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння кадравыя рашэнні, узгадніў назначэнні ў кіраўніцтве Міністэрства фінансаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Кійко, які раней займаў пасаду намесніка міністра, узгоднены на назначэнне першым намеснікам міністра фінансаў.

На пасаду намеснікаў міністра ўзгоднены кандыдатуры Алены Печань і Вольгі Тарасевіч, якія працавалі ў гэтым міністэрстве на іншых кіруючых пасадах.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнні ў кіраўніцтве Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Пётр Броўкін узгоднены на пасаду першага намесніка старшыні камітэта, Мікалай Бабер - намеснікам старшыні.

Акрамя таго, першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама ўзгоднены Анатоль Уласевіч, які працаваў да гэтага часу гендырэктарам "Белаграсэрвісу".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі