Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лістапада 2021, 09:21

Лукашэнка: усе аграгарадкі павінны быць звязаны з раённымі цэнтрамі добрымі дарогамі

8 лістапада, Орша /Кар. БЕЛТА/. Усе аграгарадкі павінны быць звязаны з раённымі цэнтрамі добрымі дарогамі. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лістапада на сустрэчы з работнікамі аршанскай гарадской бальніцы нумар 1 імя Сямашкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адзін з медыкаў адзначыў, што Орша расшыраецца, але дарогі не ўсюды прыведзены ў парадак. Напрыклад, ёсць праблема з дарогай, якая вядзе да чыгуначнага вакзала ў раёне Усходні, асабліва гэта адчуваецца ў гадзіну пік.

"Я думаю, мы вырашым гэту праблему. Гэта не такая вялікая праблема", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка. Як далажылі гарадскія ўлады, гэтым пытаннем у горадзе займаюцца, ужо распрацоўваецца праектная дакументацыя.

Прэзідэнт адзначыў: пакуль у краіне будавалі буйныя трасы рэспубліканскага і міжнароднага значэння, мясцовыя дарогі засталіся ўбаку. Цяпер трэба заняцца імі. Прэзідэнт падкрэсліў: усе аграгарадкі павінны быць звязаны добрымі дарогамі з раённымі цэнтрамі, а тыя - з абласнымі.

"У нас такая праграма, мы хочам яе завяршыць. Нашым людзям трэба зрабіць нармальныя ўмовы, а не таптацца ўвесь час у Мінску", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі