ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 18 мая 2022
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 снежня 2021, 12:09

Лукашэнка: урад павінен займацца антысанкцыямі без валакіты, дакладна і па-ваеннаму

Фота з архіва
Фота з архіва

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад павінен займацца выпрацоўкай антысанкцыйных мер без валакіты, дакладна і па-ваеннаму. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Беларусь не ўпершыню сутыкнулася з санкцыйным націскам. Больш таго, у краіне да гэтага рыхтаваліся як мінімум паўгода, і ва ўрадзе існуе так званы антыкрызісны штаб.

"Ды і ў цэлым урад павінен займацца гэтымі пытаннямі прынцыпова, без валакіты, дакладна, па-ваеннаму", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час Прэзідэнт адзначыў, што пакуль у краіне змаглі захаваць эканамічны рост і не дапусціць пераносу большасці праблем на паўсядзённае жыццё людзей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі