Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 ліпеня 2022, 09:35

Лукашэнка ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Куба змогуць пашырыць двухбаковы дыялог

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з Днём нацыянальнага паўстання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Менавіта з таго гістарычнага моманту кубінскі народ пачаў сваю справядлівую барацьбу за пабудову незалежнай дзяржавы, у якой забяспечваюцца правы і свабоды кожнага грамадзяніна, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Куба змогуць не толькі захаваць дасягнуты высокі ўзровень адносін, але і значна пашырыць двухбаковы дыялог, у тым ліку ўзаемадзеянне на пляцоўках міжнародных арганізацый і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу моцнага здароўя і аптымізму, а таксама бадзёрасці і невычэрпнай энергіі для пашырэння шматлікіх дзяржаўных задач.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі