Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2020, 12:24

Лукашэнка: у тым выглядзе, у якім мы разумеем дэмакратыю, яе блізка няма ні ў адной краіне

22 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У тым выглядзе, у якім разумеецца дэмакратыя, яе блізка няма ні ў адной краіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з воінскім калектывам 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў аснове заўсёды ляжыць вельмі жорсткая канкурэнцыя, перш за ўсё ў сферы эканомікі. "Калі вы чуеце размовы аб нейкай дэмакратыі, вы павінны разумець, што ў такім выглядзе, у якім мы разумеем гэту дэмакратыю, яе блізка няма ні ў адной краіне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён, у прыватнасці, прывёў прыклады мер рэагавання, якія прымаліся ў Францыі ў адносінах да "жоўтых камізэлек", а таксама нядаўнія падзеі ў ЗША.

Так, у Францыі для навядзення парадку прыцягваліся не толькі жандармерыя, але і ваенныя. Жорстка разабраліся з народнымі хваляваннямі і ў ЗША: у шэрагу гарадоў уведзены каменданцкая гадзіна і падраздзяленні ўзброеных сіл.

Кіраўнік дзяржавы ў час сустрэчы таксама нагадаў пра абноўленую нядаўна Ваенную дактрыну Беларусі, якая была прыведзена ў адпаведнасць з сучаснымі выклікамі. "Яшчэ раз нагадаю: фронт на фронт ваяваць не будзем, няма такой вайны. Гэта лакальныя войны. І гібрыдныя войны. Гэта не толькі стральба (гэта потым). Пачынаецца з інфармацыйных войнаў, і мы гэта бачым сёння", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі