Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 красавіка 2022, 10:00

Лукашэнка ў суботнік будзе працаваць на добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу "Хатынь"

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў дзень рэспубліканскага суботніка наведае мемарыяльны комплекс "Хатынь" і прыме ўдзел у работах па яго добраўпарадкаванні, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы даложаць аб будаўнічых праектах, што рэалізуюцца ў мемарыяльным комплексе. У прыватнасці, размова пойдзе аб капітальным рамонце з мадэрнізацыяй і элементамі рэстаўрацыі комплексу, будаўніцтве на яго тэрыторыі музея.

Кіраўнік дзяржавы ўскладзе кветкі да манумента "Няскораны чалавек".

Потым у рамках рэспубліканскага суботніка Аляксандр Лукашэнка ў складзе брыгад будзе працаваць на пасадцы пладовых дрэў і кустоў каля сімвалічных зрубаў дамоў. У мемарыяльным комплексе таксама высадзяць дрэвы парку гістарычнай памяці - усяго 149 саджанцаў - па колькасці загінулых жыхароў вёскі Хатынь.

Цяпер распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя на рэканструкцыю з мадэрнізацыяй і элементамі рэстаўрацыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Праектам прадугледжваецца добраўпарадкаванне тэрыторыі, мадэрнізацыя існуючых будынкаў і будаўніцтва новага будынка музея. На гэтыя мэты плануецца ў тым ліку накіраваць сродкі, заробленыя на рэспубліканскім суботніку.

Плануецца, што экспазіцыі музея будуць знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй буйных ваенных канфліктаў і трагедыямі мірнага насельніцтва ў іх. Будзе ахоплены перыяд ваенных паходаў і войнаў, якія адбываліся на беларускай зямлі ў перыяд з 10 па 20 стагоддзя. Зразумела, асноўны акцэнт будзе зроблены на падзеях Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, перыядзе акупацыі, трагедыі спаленых вёсак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі