Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2021, 17:57

Лукашэнка: у нас не было і няма ніякіх палітычных зняволеных

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі не было і няма ніякіх палітычных зняволеных. Адпаведныя заявы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў сёння, падводзячы вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на агучаныя на форуме прапановы правесці ў краіне палітычную амністыю. "Я на гэта пытанне ўжо адказваў журналістам. Калі мне пакажуць хоць адзін палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе і скажуць, што на падставе гэтага артыкула нехта асуджаны, мы будзем думаць, якія прымаць рашэнні. У нас не было і няма ніякіх палітычных зняволеных", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка прыгадаў дырэктара інфармацыйна-аналітычнай установы "Круглы стол дэмакратычных сіл" Юрыя Васкрасенскага, які выступаў на УНС. "Слухайце, гэта чалавек, які быў разам з імі. І вы не думайце, што ён пачаў уладзе падпяваць - не, гэта чалавек са сваім меркаваннем. Я яму пры ўсіх у СІЗА сказаў і папракнуў сябе і чыноўнікаў нашых - бо гэты чалавек быў дэпутатам гарсавета, а чаму мы яго страцілі? Гэта пытанне да нас, калі мы не бачым талковых людзей, якіх трэба перш за ўсё падтрымаць. Калі мы іх не бачым, іх убачаць іншыя, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - І потым: якое ён учыніў злачынства? Так, ён адкрыта сказаў: мы пайшлі на выбары змагацца за ўладу, а потым занесла. Я гэта нармальна ўспрымаю, людзі падзялілі будучыя партфелі, лідар сказаў: выйграем - ты будзеш гэтым. Самі аказаліся нячыстымі на руку, а ён загрымеў за кампанію з усімі. Ішло следства, не толькі адпаведныя органы, але і я ўбачыў, што ёсць людзі, якія не павінны там знаходзіцца. І ён, і іншыя - яны сёння выходзяць і працуюць".

"Некаторыя задавалі мне пытанне: "А калі нас адпусцяць?". Я сказаў: хлопцы, усё, што ўкралі - вярніце. Галаву апусцілі, прамаўчалі, потым абмяркоўвалі гэту тэму са сваякамі, блізкімі. Але пакуль не вяртаюць. А трэба вярнуць. Тады мы будзем гаварыць пра нейкую амністыю, ні ў якім разе не палітычную. Ніякай крыважэрнасці тут няма. Украў - вярні, калі цябе ўзялі за руку. Хачу, каб гэта было зразумела", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі