Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 верасня 2021, 17:41

Лукашэнка ў інтэрв'ю CNN: усё, што робіць ваш польскі ўрад, гэта вар'яцтва

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў вар'яцтвам шэраг дзеянняў і заяў урада Польшчы. Аб гэтым ён заявіў сёння ў інтэрв'ю CNN, абвяргаючы фэйкі на міграцыйную тэматыку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У вас ёсць факты, што я штурхаю гэтых людзей (бежанцаў. - Заўвага БЕЛТА) на граніцу з Польшчай? Не і быць не можа", - падкрэсліў беларускі лідар.

У адказ інтэрв'юер Мэцью Чанс сказаў: "Польскі ўрад сцвярджае, што бежанцаў дастаўляюць туды сілай, аж да таго, што ім даюць наркотыкі, амфетамін. З тым каб яны вельмі доўга не спалі, каб ім было лягчэй пераносіць халоднае надвор'е. І такім чынам яны аказваюцца ў пастцы ў гэтай сітуацыі. Вы будзеце гэта адмаўляць?"

"Гэта вар'яцтва. Усё, што робіць ваш польскі ўрад (маецца на ўвазе моцны ўплыў Захаду, і ў прыватнасці ЗША, на палітыку і ўладу Польшчы. - Заўвага БЕЛТА), гэта вар'яцтва. Вы гаворыце, што мы кормім людзей наркотыкамі? Факты на стол! Будуць такія факты, я буду несці адказнасць", - заявіў беларускі лідар.

"Сядзець у Варшаве і малоць языком на розныя тэмы, пазбягаючы адказнасці перад польскім народам за свае ўчынкі - так прасцей. А трэба разабрацца. Чаму вы не хочаце разабрацца, што адбываецца на граніцы? Мы да гэтага гатовы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусь не аб'яўляла надзвычайнае становішча, як гэта зрабіў польскі бок на граніцы, запрашае журналістаў прыехаць на граніцу і аб'ектыўна разабрацца ў сітуацыі. "Калі ласка. Мы запрашалі туды, яны сустракаліся з гэтым збеглымі людзьмі", - сказаў ён.

Больш таго, беларускі бок прапаноўваў бежанцам, якія заселі на граніцы, пабыць у Беларусі, асабліва з улікам надыходзячых маразоў. "Мы іх просім: "Вярніцеся да маразоў у Беларусь, пабудзьце ў Беларусі". "Не, нам паабяцалі літоўцы і палякі палітычнае ці якое там прыстанішча, мы чакаем", - расказаў Прэзідэнт. Вось яны тры месяцы чакаюць вырашэння гэтага пытання. Пры чым тут беларусы?"

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што міграцыйныя патокі ідуць у Еўрасаюз не толькі цераз Беларусь, але і, напрыклад, праз Міжземнае мора - Іспанію, Італію, Грэцыю: "Колькі там людзей гіне! Сотнямі. Перасякаючы Міжземнае мора. Тысячы людзей трапляюць у ЕС. Гэтак жа яны пайшлі цераз Беларусь. Яны не да нас ідуць - яны ідуць да вас. Таму што вы іх туды паклікалі. Навошта вы іх туды клікалі?"

"Вы нядаўна публічна паклікалі афганцаў і папрасілі цэнтральнаазіяцкія краіны (былога СССР) і Расію, каб яны ім дазволілі там спыніцца. Вы з амерыканцамі папрасілі. І еўрапейцам далі каманду прымаць усіх. Гэта ж прагучала на вашым канале. Чаму не прымаеце цяпер людзей, якія бягуць ад вайны з тых краін, якія вы разарылі?" - паставіў пытанне кіраўнік дзяржавы.

"Таму не трэба на Беларусь валіць. Калі б яны ішлі ў Беларусь і хацелі застацца, а мы іх выкідвалі туды, у Польшчу або Літву, вы прад'явілі б прэтэнзіі. Але сёння няма такіх людзей, якія хочуць у Беларусі застацца, а я іх выкідваю. А вы мёртвых людзей праз граніцу перакідваеце нам", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі