Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2022, 17:07

Лукашэнка: у гісторыі Беларусі і Расіі такіх небяспечных момантаў у адносінах з Захадам яшчэ не было

12 красавіка, Амурская вобласць /Кар. БЕЛТА/. У гісторыі Беларусі і Расіі такіх небяспечных момантаў у адносінах з Захадам яшчэ не было. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што з Уладзімірам Пуціным яны дэталёва абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня - палітычныя, дыпламатычныя, эканамічныя і, вядома, ваенныя, абаронныя.

"У нашай сучаснай гісторыі такіх небяспечных і складаных момантаў ва ўзаемаадносінах з Захадам яшчэ не было", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Абмяркоўваючы сёння праблему, пра якую гавораць усе, я гэта асабліва падкрэсліў у размове з Прэзідэнтам Расіі. І гэта мая заява не на голым месцы была агучана. Калі б толькі з ваеннай аперацыяй Расія хоць крыху спазнілася, то па тэрыторыі Расіі рыхтаваліся нанесці, як яны лічылі, знішчальны ўдар - па суседніх абласцях. У тым, што гэта магчыма, мы сёння добра пераканаліся. Таму калі некаму карціць і ён крычыць, што не туды ўлезлі, не тады або не там пачалі, тады на шалі пакладзіце гэты гвалт і тое, што можна было б атрымаць, спазніўшыся хаця б на паўмесяца або месяц", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі