Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2021, 10:18

Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да Кургана Славы

3 ліпеня, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў удзел у цырымоніі ўскладання каля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ўсклаў вянок да падножжа Кургана Славы, пасля яго кветкі да мемарыяла ўсклалі вышэйшыя службовыя асобы краіны.

Курган Славы Савецкай Арміі - помнік у гонар подзвігу воінаў 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў, якія ўдзельнічалі ў Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён". У раёне, дзе сёння размешчаны мемарыяльны комплекс, ішлі жорсткія баі за вызваленне Беларусі. Тады ў акружэнне савецкіх войскаў трапіла 105-тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў. Гэта падзея атрымала назву "Мінскі кацёл".

Курган Славы быў закладзены 30 верасня 1966 года. Сюды лягла зямля з гарадоў-герояў Савецкага Саюза і іншых месцаў, якія былі праслаўлены працоўнымі і ратнымі подзвігамі. У той час кожны лічыў за гонар прынесці жменю зямлі для стварэння манумента і аддаць часцінку свайго сэрца пераможцам. Адкрылі мемарыял 5 ліпеня 1969 года.

Аўтары комплексу - скульптары Андрэй Бембель і Анатоль Арцімовіч, архітэктары Алег Стаховіч і Леў Міцкевіч, інжынер Валерый Лапцэвіч. У 1970 годзе ім была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР за веліч, глыбіню ідэі і мастацкае рашэнне помніка.

Вышыня самога кургана складае 35 м. На яго вяршыні ўстаноўлены абліцаваныя тытанам 4 штыкі-абеліскі (у гонар кожнага з франтоў) вышынёй 35,6 м. Да агляднай пляцоўкі на вяршыню кургана вядуць дзве лесвіцы з 241 прыступкі кожная.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі