Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 красавіка 2021, 14:25

Лукашэнка: у дрэваапрацоўчай галіны ёсць усе магчымасці стаць драйверам росту ў прамысловасці

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў канцэрна "Беллеспаперапрам" з 30-годдзем з дня заснавання аб'яднання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Цэлюлозна-папяровая і дрэваапрацоўчая прамысловасць - адна з важнейшых галін нашай эканомікі. Беларусь багата на каштоўны аднаўляльны рэсурс - лес, выкарыстоўваць які неабходна беражліва, комплексна і рацыянальна", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за гады незалежнасці ў рэспубліцы былі мадэрнізаваны практычна ўсе прадпрыемствы канцэрна, пабудаваны абсалютна новыя вытворчасці, створаны тысячы высокапрадукцыйных рабочых месцаў у розных рэгіёнах. І сёння прадукцыя прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама" запатрабавана ў дзясятках краін свету.

"Упэўнены, дзякуючы працавітасці і вопыту спецыялістаў у гэту пяцігодку ў дрэваапрацоўчай галіны ёсць усе магчымасці, каб стаць драйверам росту ў прамысловым сектары", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі