Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: у добраўпарадкаванні краіны нельга спыняцца

Прэзідэнт 24.05.2019 | 10:57
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работы па добраўпарадкаванні краіны павінны прадаўжацца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час азнаямлення з добраўпарадкаваннем і развіццём тэрыторый, якія прылягаюць да кальцавой аўтадарогі вакол Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напэўна, пачнём з асноўных дарог і пойдзем да граніц нашай краіны. Трэба добраўпарадкоўваць Беларусь, нельга спыняцца. Гэта наша фішка. Хто б сюды ні прыязджаў, усе ахаюць, як добра, прырода добрая. Але прыродзе трэба не толькі радавацца, не толькі жыць з ёй у згодзе - прыроду трэба і ўпрыгожваць, удасканальваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб развіцці Мінскай кальцавой аўтадарогі, Прэзідэнт адзначыў, што "пакуль работа ідзе так сабе". "Дзе-нідзе я, напэўна, і не бачу гэтай работы, таму што не ўсюды бываю. І сёння я хацеў бы проста вам усім абазначыць канкрэтна, якой павінна быць дарога і прыдарожныя ўчасткі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як расказаў журналістам мэр Мінска Анатоль Сівак, аўтамабілістаў больш за ўсё хвалюе стан пуцеправодаў на МКАД. Таму іх рамонт будзе прадоўжаны.

Гаворачы ў цэлым аб добраўпарадкаванні сталіцы, ён адзначыў, што ў гарвыканкама ёсць план мерапрыемстваў, які ўключае рамонт дарог і тратуараў, азеляненне тэрыторый, развіццё і абнаўленне інфраструктуры. "Гарадская адміністрацыя для таго і прызначана, каб выключаць нейкія негатыўныя моманты ва ўтрыманні горада, інфраструктуры, транспарту, жылля. Безумоўна, для горада гэта планавая работа", - растлумачыў Анатоль Сівак.

Разам з тым ён заўважыў, што ў гэтым годзе ў Мінску праводзіцца больш маштабная работа па добраўпарадкаванні ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Напрыклад, у 2018-м у сталіцы было высаджана амаль два мільёны кветак, у гэтым годзе плануецца - восем-дзевяць мільёнаў. Акрамя таго, укладзена больш асфальту, абноўлены пакрыцці на многіх вуліцах, замяняецца тратуарная плітка.

"Часам будуем новыя аб'екты і забываем пра ўтрыманне існуючых. Цяпер мы мяняем свае падыходы. Безумоўна, вельмі важна трымаць у ідэальным парадку тое, што ў нас ёсць", - падкрэсліў мэр.

Анатоль Сівак звярнуў увагу, што на працягу аднаго года дабіцца ідэальнага парадку немагчыма, таму работы па добраўпарадкаванні Мінска будуць прадоўжаны і ў наступным. "Мы спрабуем прыцягваць насельніцтва і прадпрыемствы да гэтай работы", - сказаў ён. Напрыклад, у сталіцы вызначаны амаль 370 участкаў, дзе можна высадзіць дрэвы. У гэтай рабоце прапануюць прыняць удзел і гараджанам.

Ацэньваючы гатоўнасць сталіцы да правядзення II Еўрапейскіх гульняў, старшыня Мінгарвыканкама адзначыў, што матэрыяльна-тэхнічная база ўжо фактычна створана. "Цяпер вельмі важны так званыя трэніроўкі персаналу. І валанцёраў, і вадзіцеляў. Ідзе вучоба. Патрэбна зладжанасць розных службаў, цэнтраў кіравання, аператыўных цэнтраў", - падкрэсліў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Што важна ведаць пры наведванні аб'ектаў і фан-зон II Еўрапейскіх гульняў Правілы бяспечных паводзін пры наведванні аб'ектаў і фан-зон II Еўрапейскіх гульняў.