Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка ў Бішкеку прымае ўдзел у саміце АДКБ

Прэзідэнт 28.11.2019 | 09:12

28 лістапада, Бішкек /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сталіцы Кыргызстана прымае ўдзел у саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы прыбыў у кангрэс-хол дзяржаўнай рэзідэнцыі "Ала-Арча", дзе яго вітаў Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў. Знамянальна, што раніцай 28 лістапада перад пачаткам саміту лідары краін правялі ўжо асобную двухбаковую сустрэчу.

Аляксандр Лукашэнка і Сааранбай Жээнбекаў
Аляксандр Лукашэнка і Сааранбай Жээнбекаў'

Аляксандр Лукашэнка на сесіі СКБ абазначыць пазіцыю і асноўныя прапановы беларускага боку па развіцці і ўмацаванні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў розных яе сегментах. Пытанні парадку дня спачатку будуць разгледжаны ў вузкім складзе, а затым у фармаце пленарнага пасяджэння з удзелам кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў, міністэрстваў абароны, сакратароў саветаў бяспекі. Па выніках сесіі СКБ плануецца падпісаць шэраг дакументаў.

Як інфармуе сайт АДКБ, на парадку дня саміту - абмеркаванне праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, пытанні ўмацавання таджыкска-афганскай граніцы, узаемадзеянне з ААН па рэалізацыі Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі і каардынацыя знешнепалітычнай дзейнасці дзяржаў - членаў АДКБ, развіццё ваеннага патэнцыялу арганізацыі і ўдасканаленне механізмаў процідзеяння выклікам і пагрозам, у тым ліку ў сферы інфармацыйнай бяспекі, а таксама мерапрыемствы па святкаванні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Плануецца, што старшынства ў АДКБ на наступны міжсесіённы перыяд у 2019-2020 гадах пяройдзе Расіі. З 1 студзеня 2020 года пасаду генеральнага сакратара АДКБ зойме прадстаўнік Беларусі Станіслаў Зась, які цяпер з'яўляецца дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі. Раней яго кандыдатура была падтрымана ўсімі членамі СКБ.

Напярэдадні ў Бішкеку пад старшынствам кыргызскага боку прайшло сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ. Бакі абмеркавалі ваенна-палітычную абстаноўку ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі АДКБ і дзейнасць Арганізацыі ў міжсесіённы перыяд. Быў адобраны парадак дня сесіі Савета калектыўнай бяспекі - больш за 20 пытанняў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.