Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 21:03

Лукашэнка: у Беларусі ў самы кароткі тэрмін запусцяць новы інвестыцыйны цыкл

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу паставіў задачу ў самы кароткі тэрмін запусціць новы інвестыцыйны цыкл, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу перасцерагчы: знешнегандлёвы цуд не будзе доўжыцца вечна. Заробленыя на добрай кан'юнктуры грошы мы ні ў якім разе не павінны патраціць толькі на спажыванне. Крытычна важна выкарыстоўваць іх на павышэнне канкурэнтаздольнасці там, дзе мы не дасягнулі сучаснага ўзроўню развіцця. Інвестыцыі - адзіная бяспечная крыніца эканамічнага росту. Бягучы стан спраў лічу недапушчальным. У самы кароткі тэрмін трэба запусціць новы інвестыцыйны цыкл", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сфарміраваны ў рамках праграмы на пяцігодку пералік праектаў павінен быць абавязкова рэалізаваны, асабліва ў рэгіёнах. "Менавіта там трэба зрабіць прарыў. Гэтага чакаюць. 30 гадоў асноўныя рэсурсы спажывалі Мінск і вялікія абласныя гарады", - звярнуў увагу ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі