Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2020, 11:16

Лукашэнка: у Беларусі і Мексікі значны патэнцыял для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Мексіканскіх Злучаных Штатаў Мануэля Лопеса Абрадора з нацыянальным святам гэтай краіны - Днём незалежнасці. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў высокую зацікаўленасць Беларусі ў інтэнсіфікацыі разнапланавых кантактаў з Мексікай. "Перакананы, што нашы краіны маюць значны патэнцыял для развіцця адкрытага палітычнага дыялогу, а таксама ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі ўдасца вывесці беларуска-мексіканскія адносіны на якасна новы ўзровень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі