Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Змяненне меж Мінска
Учора 13:03 Стужка навiн
Усе навіны

Лукашэнка: у аснове стабільнасці - унутрыпалітычная сітуацыя і давер людзей да ўлады

Прэзідэнт 20.08.2019 | 12:50
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У аснове стабільнасці ў дзяржаве - унутрыпалітычная сітуацыя і давер людзей да ўлады. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытанні якасці работы праваахоўных органаў па выяўленні і расследаванні злачынстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я рэдка карыстаюся рознай патэтыкай і высокімі словамі, але сёння хачу сказаць, што наша з вамі сустрэча ў рамках гэтай нарады павінна стаць гістарычнай. Гістарычнай у тым сэнсе, што ў гэтай зале сабраліся ўсе тыя, ад каго залежыць суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны, у іх аснове - стабільнасць. А ў аснове гэтай стабільнасці - унутрыпалітычная сітуацыя ў нашай дзяржаве і давер людзей да ўлады. Дык вось у гэтай зале сабраліся ўсе тыя, хто вызначае лёс краіны і, давайце не будзем крывіць душой, лёс кожнага з грамадзян. Ад нас з вамі залежыць, якая будзе краіна, як будуць жыць нашы людзі і якімі будуць гэтыя людзі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што пасля нарады сітуацыя ў праваахоўнай сферы зменіцца кардынальна ў лепшы бок, будуць ліквідаваны ўсе недахопы, выяўленыя пры падрыхтоўцы да нарады. "Мы сабраліся не для таго, каб зрабіць справаздачу адзін перад адным, а я - сказаць прыгожыя словы перад грамадствам. Нас будуць абвінавачваць, што выбары і гэтак далей. Справа абсалютна не ў выбарах, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Мы будзем гаварыць шмат аб'ектыўных рэчаў, прынамсі, я нацэльваю вас на гэта".

У той жа час Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што беларускае грамадства жыве не ў вакууме і бачыць падзеі, што адбываюцца ва ўсходніх і заходніх суседзяў. "Мы часта гаворым: дзякуй богу, што гэта не ў нас. Дзякуй богу, што мы не спарадзілі ў краіне клас алігархаў, якія не проста разрульваюць тыя ці іншыя сітуацыі, але і руляць краінай. Мы не далі магчымасці бандытам і злачынцам падзяліць краіну на часткі, верхаводзіць у гэтых частках, паразітуючы на нашых людзях. Гэта найвялікшае дасягненне не толькі апошняга часу, але ўсяго перыяду незалежнай Беларусі. І гэта зроблена дзякуючы той палітыцы, якую праводзіць улада, і таму, што робіце вы - прадстаўнікі праваахоўных органаў", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.