Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 снежня 2019, 13:45

Лукашэнка: у аснове палітычнага курсу краіны - суверэнітэт і справядлівае стаўленне да людзей

5 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У аснове палітычнага курсу краіны - людзі, справядлівае да іх стаўленне і суверэнітэт. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў звароце да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага і сёмага скліканняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да дэпутатаў, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Беларусы аказалі вам высокі давер, надзяліўшы правам прадстаўляць іх інтарэсы, прымаць законы. Даверылі ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці нашай дзяржавы. У вас наперадзе адказная і карпатлівая работа. Так склалася, што яе асноўная частка, як правіла, не бачна і часта застаецца недаацэненай. Цяперашняе скліканне Палаты прадстаўнікоў павінна змяніць гэту сітуацыю".

"Парламент - гэта пляцоўка для прафесійнай, аргументаванай дыскусіі. Усе мы цудоўна разумеем, што бачанне адных і тых жа праблем рознымі людзьмі можа істотна адрознівацца. І ваша задача - у мностве меркаванняў знайсці найбольш правільнае і ўзважанае рашэнне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, традыцыя культурнага і цывілізаванага абмеркавання павінна захавацца, пры гэтым павінны быць і эмоцыі. "Эмоцыі ўласцівы беларускаму нацыянальнаму характару. Мудрае, спакойнае і ўдумлівае стаўленне да прымаемых рашэнняў, лішні напал не патрэбны, - перакананы Прэзідэнт. - Скажу шчыра: усіх нас чакае складаная і адказная работа. Але для яе рэзультатыўнасці ў нас ёсць усе ўмовы. І асноўная з іх - адзінства народа і палітычная воля кіраўніцтва краіны для руху наперад".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "мэта - захаванне нашых нацыянальных каштоўнасцей, якія пакладзены ў аснову палітычнага курсу краіны: людзі, справядлівае да іх стаўленне і суверэнітэт Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі