Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 ліпеня 2020, 13:18

Лукашэнка: трэба стварыць умовы, каб людзі займаліся сваёй справай, адкрывалі рабочыя месцы

15 ліпеня, Віцебск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Трэба стварыць умовы, каб людзі самі стваралі рабочыя месцы, займаліся сваёй справай. На гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу сёння на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба стварыць людзям умовы, каб яны самі стваралі свае рабочыя месцы, займаліся сваёй справай. А ў нас тут непачаты край", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У якасці прыкладу ён прывёў дрэваапрацоўку: "У лесе жывём, а дрэваапрацоўкай займаемся, напэўна, працэнтаў на 15-20 да таго, што павінна быць. Трэба развіваць гэтыя напрамкі".

Паводле слоў Прэзідэнта, дэмаграфія, асабліва для Віцебскай вобласці, але і ў цэлым для краіны, адна з важнейшых праблем. "Нараджаеце мала. Больш таго, людзі выязджаюць, насельніцтва скарачаецца. І ўсе рашэнні, якія мы апошнім часам прымалі па Віцебскай вобласці, накіраваны на тое, каб зацікавіць людзей працаваць на гэтай зямлі. Але праблему нельга не бачыць. Нам трэба замацаваць працоўныя рэсурсы тут. Павінна быць добрая работа і больш-менш нармальная заработная плата", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі