Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 студзеня 2022, 20:10

Лукашэнка: трэба быць патрыётам, ганарыцца краінай і публічна адстойваць дзяржаўны курс

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сучасных умовах мала быць проста прафесіяналам або дасягаць творчых, спартыўных рэзультатаў - трэба яшчэ быць патрыётам, ганарыцца роднай краінай і публічна адстойваць дзяржаўны курс. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на прыёме ад імя Прэзідэнта на стары Новы год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэты святочны вечар Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім, хто любіць родную краіну, адданы нацыянальным інтарэсам і разумее груз адказнасці, які лёг на плечы сучаснага пакалення.

"Перш за ўсё звяртаюся да журналістаў. Вы, дарагія сябры, асабліва цяпер, - на вастрыі падзей. Прапускаеце праз сябе факты і меркаванні, адпрацоўваеце інфармацыйныя выпады ў бок Беларусі, адбіваеце іх. У мінулым годзе я заклікаў вас працаваць больш жорстка, вы мяне пачулі, малайцы. Не падвялі, моцна ўзяўшы інфармацыйны парадак дня ў свае рукі", - заявіў беларускі лідар.

Звяртаючыся да прысутных на прыёме лідараў грамадскай думкі і аналітыкаў, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Без перабольшання, ва ўмовах інфармацыйнай вайны ваш інтэлект - гэта вельмі моцная зброя. У крытычны момант гісторыі вы адным фронтам паўсталі на абарону інтарэсаў дзяржавы, праявілі сябе як сапраўдныя патрыёты".

Асобна Прэзідэнт падзякаваў усім, хто працуе поплеч з ім у сферы дзяржаўнага кіравання. "У адным з рэгіёнаў я сказаў, што ні ў аднаго Прэзідэнта няма такіх людзей, як вы. Не таму, што мы ідэальныя або ў нас няма памылак. Але калі ўзяць у цэлым, то мы далёка пайшлі наперад па якасці, калі можна так сказаць, дзяржаўнай службы ў нас у краіне. Вядома, гэта адносіцца да ўсёй вертыкалі ўлады. Ды і ў прынцыпе да ўсіх неабыякавых, беларусаў, якія перажываюць за лёс краіны", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

"Можа, я рэдка гавару, але ўпэўнены, што вы ведаеце, як высока цаню ўклад кожнага ва ўмацаванне нашай краіны", - дадаў Прэзідэнт.

Асаблівыя словы падзякі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў прызёрам Алімпіяды: "У мінулым годзе вам давялося адначасова адстойваць і спартыўны гонар краіны, і палітычную пазіцыю нацыі. І гэта новы, калі хочаце, трэнд нашага часу".

"Вы ж заўважылі, мы больш не гаворым, што спорт, адукацыя, культура, ахова здароўя па-за палітыкай? Сёння стала відавочна: мала перамагаць у спорце, мала захапляць людзей сваёй творчасцю і проста быць прафесіяналам. Трэба быць патрыётам, ганарыцца роднай краінай і трансліраваць гэта людзям. І так, трэба адстойваць нацыянальныя інтарэсы і дзяржаўны курс публічна, не сядзець, як у народзе кажуць, пад венікам", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Выказаўшы падзяку ўсім прысутным за праведзеную работу, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Кожны на сваім месцы - мы ўсе служым нашай Беларусі. Гэта наш абавязак перад зямлёй, якая ўзгадавала, перад дзяржавай, якая дае магчымасць раскрываць свае таленты і рэалізаваць магчымасці".

/Будзе дапоўнена/.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі