Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 жніўня 2022, 12:25

Лукашэнка: суверэнітэт і незалежнасць Беларусі - рэчы пастаянныя, і гэта нават не абмяркоўваецца

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суверэнітэт і незалежнасць Беларусі - рэчы пастаянныя, і гэта нават не абмяркоўваецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 жніўня пры прыняцці кадравых рашэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўнае пытанне - гэта эканоміка. Гэта пытанне нумар адзін. Будзе эканоміка - будзе ўсё астатняе. Пры гэтым хачу заўважыць: суверэнітэт і незалежнасць Беларусі (аб чым так шмат гавораць і падкідваюць нам гэтыя ідэі з Захаду, што мы ледзь ці не страчваем суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны, супрацоўнічаючы з Расіяй), хачу адкрыта сказаць вам як будучаму прадстаўніку не толькі Прэзідэнта нашай краіны ў Расіі, - рэчы пастаянныя. Гэта нават не абмяркоўваецца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, назначаючы намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога паслом Беларусі ў Расіі.

Кіраўнік дзяржавы чарговы раз адзначыў, што Беларусь і Расія могуць выбудаваць цесны саюз, пры гэтым захаваўшы свае суверэнітэт і незалежнасць. "Мы дастаткова разумныя людзі. І ў Расіі Прэзідэнт абсалютна ўсведамляе і разумее, у якім напрамку мы павінны рухацца. Таму, захоўваючы незалежнасць Расіі і Беларусі, мы зможам выбудаваць такі саюз, якому могуць пазайздросціць і федэральныя, і канфедэратыўныя дзяржавы, і, магчыма, нават унітарныя дзяржавы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі