.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 11 жніўня 2020
Мінск Малавоблачна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лістапада 2018, 13:13

Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Латвіі Гунцісам Улманісам

Гунціс Улманіс і Аляксандр Лукашэнка
Гунціс Улманіс і Аляксандр Лукашэнка

16 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці сустрэўся з экс-прэзідэнтам Латвіі Гунцісам Улманісам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка і Гунціс Улманіс цёпла паразмаўлялі, успомнілі сустрэчы мінулых гадоў. "Я з такім жаданнем сёння сюды прыйшоў, як да блізкага знаёмага чалавека. Успомніў усе гэтыя моманты, калі мы сустракаліся, - адзначыў экс-прэзідэнт Латвіі. - Мне ніхто ніколі не сапсуе тыя сардэчныя ўзаемаадносіны, якія былі і ёсць".

"Добра, што ёсць што ўспомніць", - згадзіўся Прэзідэнт Беларусі.

Гунціс Улманіс нагадаў, што кіраўніка беларускай дзяржавы чакаюць з візітам у Рызе: "Мой калега (дзеючы Прэзідэнт Латвіі) выказаў гэту прапанову, з міністрам замежных спраў Беларусі таксама ўчора гаварылі, што ў Рызе вы павінны пабываць".

"Абавязаны", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка і Гунціс Улманіс абмеркавалі розную тэматыку, у тым ліку былі адзначаны цесныя кантакты паміж грамадзянамі абедзвюх краін.

Як паведамлялася БЕЛТА, Гунціс Улманіс знаходзіцца ў Беларусі для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці Латвіі, якое будуць адзначаць 18 лістапада. Ён першы прэзідэнт Латвіі пасля аднаўлення незалежнасці ў 90-я гады XX стагоддзя і траюрадны пляменнік старшыні Часовага ўрада, які ўдзельнічаў у абвяшчэнні Латвійскай Рэспублікі ў лістападзе 1918 года, Карліса Улманіса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі