Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Усе навіны

Лукашэнка: стратэгічныя прадпрыемствы ў Беларусі прадаваць не збіраюцца

Прэзідэнт 07.06.2019 | 15:05

7 чэрвеня, Наваполацк /Кар. БЕЛТА/. Стратэгічныя прадпрыемствы ў Беларусі прадаваць не будуць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з работнікамі "Нафтана", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі ў вас блукае думка ў галаве, што мы іх (НПЗ. - Заўвага БЕЛТА) прададзім некаму за бясцэнак і іншае, выкіньце гэта з галавы. Я па-ранейшаму прытрымліваюся таго пункта гледжання, што стратэгічныя прадпрыемствы (не толькі стратэгічныя, але і іншыя) мы прадаваць не збіраемся. Гэта не мая функцыя: не я іх ствараў, і нават не вы", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, як у пачатку яго прэзідэнцтва спрабавалі за $15 млн прадаць кантрольны пакет акцый Мазырскага НПЗ, аднак ён запатрабаваў на працягу сутак вярнуць гэтыя грошы пакупнікам. "Мы не прадавалі гэтыя заводы і прадаваць не будзем. Можа, нам нейкія касмічныя ўмовы прапануюць, тады мы разгледзім разам з вамі", - дапусціў Прэзідэнт.

Ён заўважыў, што прыватызацыя ў Беларусі пачынаецца з рашэння працоўных калектываў, потым на больш высокі ўзровень свае прапановы ўносяць мясцовыя органы на ўлады. Далей урад інфармуе кіраўніка дзяржавы. "У нас гэты працэс вельмі забюракратызаваны. Спецыяльна я гэта зрабіў, каб пасля прыватызацыі прадпрыемства я потым не прыехаў на НПЗ у Наваполацк, а вы мне не сказалі: "Дык а каму ж ты прадаў?" А я потым вам скажу: "Дык вы ж пачыналі гэта". Гэта справа працоўнага калектыву, мясцовых органаў улады. А потым ужо мы будзем разглядаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што існуе меркаванне аб немагчымасці прыватызацыі буйных прадпрыемстваў у Беларусі. "Так, у нас у Беларусі амаль немагчыма прыватызаваць тое, што не павінна прыватызавацца. Вы ўваходзіце ў гэты спіс", - падкрэсліў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.