Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2022, 12:23

Лукашэнка: сітуацыя з незаконным абаротам наркотыкаў насцярожвае

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні забеспячэння законнасці і правапарадку звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Насцярожвае сітуацыя з незаконным абаротам наркотыкаў. Зноў адзначаецца тэндэнцыя павелічэння ўвозімых наркотыкаў і псіхатропаў, нізкая эфектыўнасць выяўлення буйных распаўсюджвальнікаў і перш за ўсё арганізатараў наркабізнесу", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле інфармацыі Прэзідэнта, у мінулым годзе значна ўзрасла колькасць асоб, якія памерлі ад перадазіровак. Расце колькасць непаўналетніх, якія ўцягваюцца ў злачынную дзейнасць. "Востра стаяць пытанні арганізацыі вучэбнага, выхаваўчага працэсаў, занятасці дзяцей па-за школай", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адна праблема - гібель грамадзян ад знешніх прычын. У 2021 годзе павялічылася смяротнасць на пажарах і ад утапленняў. У той жа час колькасць смярцей ад названых прычын на трэць перавышае колькасць асоб, якія загінулі ад злачынстваў, - 1155 супраць 824. Пры гэтым у стане алкагольнага ап'янення на момант гібелі знаходзіліся тры чвэрці патанулых і больш як палова загінулых на пажарах.

"Я, калі знаёмлюся з гэтымі лічбамі, думаю: як мы перажываем наконт таго, што ў нас, не дай бог, нехта загіне, абараняючы нашу Айчыну, нашу Радзіму. Амаль 1200 загінула, па п'яні ўтапіліся, спаліў хату, лежачы курылі ў пасцелі ў п'яным выглядзе (у асноўным такія прычыны гібелі) - вось тут ніхто не перажывае, нібыта ўсё нармальна. 1200! У афганскай вайне за год столькі не гінула", - заўважыў беларускі лідар.

"Відавочны недапрацоўкі мясцовых органаў улады, іншых суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Ад генеральнага пракурора чакаю не толькі аналізу крымінагеннай абстаноўкі, але і выканання заканадаўства дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі ў найбольш адчувальных для грамадства сферах".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі