Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2020, 12:25

Лукашэнка: сістэма аховы здароўя выстаяла, але мы не зніжаем градус барацьбы з каранавірусам

2 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час уручэння дзяржаўных узнагарод асабліва адзначыў працу медыкаў, якія цяпер знаходзяцца на перадавой барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь прадэманстравала палітычную разважлівасць і народную мудрасць. "На перадавой з-за каранавіруснай інфекцыі апынуліся медыкі, - канстатаваў Прэзідэнт. - Наша сістэма аховы здароўя выстаяла. Але мы не зніжаем градус барацьбы, хоць ужо сёння можна сказаць - мы перамаглі. І пасля канчатковай перамогі над СОVID-19 абавязкова асобна сустрэнемся з нашымі ўрачамі, якія сёння ўсё яшчэ на пасту".

У ліку ўзнагароджаных - ваенна-палявы хірург прафесар Уладзімір Корык, які робіць унікальныя аперацыі, выратоўваючы жыцці людзей, рэктар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта прафесар Віктар Сняжыцкі - навучальная ўстанова не толькі займаецца падрыхтоўкай дыпламаваных спецыялістаў, але і з'яўляецца паўнацэнным навуковым і кансультацыйным цэнтрам.

Сярод запрошаных прадстаўнікі самых розных прафесій, людзі, якія беззапаветна служаць Радзіме. Адзін з іх - начальнік 3-га аддзела 1-га ўпраўлення галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС палкоўнік Аляксандр Высоцкі. У 2019 годзе пад яго кіраўніцтвам праведзена міжнародная аперацыя па канфіскацыі самай вялікай у гісторыі незалежнай Беларусі партыі гераіну - 550 кг. Смяротнае зелле спрабавалі пастаўляць з Афганістана ў Еўрасаюз праз нашу краіну. Як падкрэсліў Прэзідэнт, толькі адна гэта аперацыя выратавала дзясяткі тысяч жыццяў не толькі ў Беларусі, але і ў краінах Еўропы і Азіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі