ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 13 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2021, 14:51

Лукашэнка: рэферэндум па новай Канстытуцыі можа быць сумешчаны з мясцовымі выбарамі

Фота з архіва
Фота з архіва

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэферэндум па новай Канстытуцыі можа быць сумешчаны з мясцовымі выбарамі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, падводзячы вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што новую Канстытуцыю трэба будзе распрацаваць і прыняць на працягу года, і звярнуў увагу, што пасля яе прыняцця неабходна будзе адкарэкціраваць вялікі аб'ём нарматыўна-прававых актаў.

"Мы павінны выканаць тое, што абяцана кіраўніком дзяржавы: прыняўшы Канстытуцыю на працягу будучых 11-12 месяцаў, мы павінны рэалізаваць яе асноўныя палажэнні. Гэта запатрабуе змянення цэлага масіву законаў і заканадаўчых актаў. Перакананы, што мы на новы праект Канстытуцыі да канца гэтага года выйдзем і прымем на працягу будучых 11-12 месяцаў гэты асноўны юрыдычны дакумент на рэферэндуме, магчыма, сумясціўшы яго прыняцце з мясцовымі выбарамі. Думаю, гэта будзе нармальна, гэта будзе пэўная эканомія сродкаў", - сказаў Прэзідэнт.

Згодна з календаром на сайце ЦВК, выбары мясцовых Саветаў дэпутатаў павінны прайсці не пазней за 18 студзеня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі