Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 ліпеня 2020, 09:51

Лукашэнка разлічвае на рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў з Канадай

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў генерал-губернатара Канады Жулі Пеет з нацыянальным святам - Днём Канады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў канструктыўную атмасферу разумення і даверу, якая ўстанавілася ў беларуска-канадскіх адносінах. Ён падкрэсліў, што супадзенне падыходаў па шэрагу пытанняў міжнароднага парадку дня, а таксама імкненне да дасягнення канкрэтных вынікаў садзейнічае наладжванню паўнацэннага партнёрства паміж дзвюма краінамі.

"Нягледзячы на выпрабаванні, якія выпалі на долю Беларусі і Канады ў сувязі з пандэміяй, упэўнены, што мы зможам захаваць гандлёвыя, дзелавыя сувязі, пашырыць міжчалавечыя кантакты і ў хуткім часе пачаць рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў у разнастайных галінах", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі