Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 12:20

Лукашэнка расказаў, у якіх выпадках магчыма вайна

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу расказаў, у якіх выпадках магчыма вайна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашым грамадстве (не з падачы нашай улады і маёй падачы) бытуе пытанне нумар адзін: дык будзе вайна ці не. Мы сабраліся для таго, каб шчыра абмеркаваць праблемы нашай дзяржавы і сумленна і адкрыта адказаць на ўсе пытанні. Дык будзе вайна ці не? Так, яна будзе. Але толькі ў двух выпадках", - заявіў беларускі лідар.

Адзін з іх - калі супраць Беларусі будзе ўчынена прамая агрэсія і развязана гарачая вайна, звярнуў увагу Прэзідэнт. "Мы ўсе як адзін і нават тыя, хто не хоча, стануць на абарону нашай зямлі і нашай Айчыны. Стагоддзямі наш народ змагаўся за сваю зямлю, незалежнасць і суверэнітэт. Мы дабіліся гэтай незалежнасці. Сёння момант, калі трэба гэту незалежнасць абараніць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Другой падставай для вайны і ўдзелу ў ёй Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў магчымае нападзенне на саюзніка - Расію. Тады Беларусь падключыцца да абароны Расіі ў рамках саюзных дамоўленасцей.

"Хачу адказаць калектыўнаму Захаду, ці будуць войскі на тэрыторыі Беларусі. Для іх гэта пытанне вельмі важнае. Калі на нашу краіну будзе ўчынена агрэсія, тут будуць сотні тысяч расійскіх войскаў, якія з сотнямі тысяч беларусаў будуць адстойваць гэту свяшчэнную зямлю", - заявіў Прэзідэнт.

У той жа час кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што беларусы не прымаюць войнаў і ніколі не будуць іх ініцыяваць. "Як чалавек, які ведае цану неймаверна цяжкага жыцця (такіх у зале нямала), хачу сказаць: мы катэгарычна не прымаем вайну. Вайна - гэта вельмі дрэнна, гэта страшна, - падкрэсліў ён. - Жыццё сёння зусім іншае, чым у 1941-м. Тады людзі жылі прасцей, не было таго камфорту, у якім сёння жывём мы. І не дай бог вайна, то самае простае, што нам давядзецца зрабіць - павылазіць з гэтага камфорту і жыць у жудасных умовах, пераносіць увесь цяжар ваеннага часу. Хто гэтага хоча? Ніхто! Ніхто ў свеце гэтага не хоча. Але кіраўнікі некаторых краін, забыўшы аб гэтым, ашалелі наогул. Яны ў гэтай вайне думаюць перамагчы. Перамогі ў гэтай вайне не будзе. Прайграем усе. Таму мы не хочам вайны. Мы наваяваліся. Мы хочам мірна жыць і працаваць".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь ніколі не стварала праблем сваім суседзям і іншым дзяржавам. "І ніколі іх ствараць не будзем. Не толькі таму, што мы мірныя людзі, а таму, што нам гэта проста не трэба. Мы не збіраемся перадзяліць свет. Па-першае, нам гэта не трэба. Па-другое, мы на гэта не здольныя, не валодаем такім рэсурсам", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі