Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2021, 20:44

Лукашэнка расказаў, што яго больш за ўсё здзівіла, расчаравала і абрадавала ў 2020-м

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", расказаў, што яго больш за ўсё здзівіла, расчаравала і абрадавала ў 2020 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абрадавала тое, што ў іх нічога не атрымалася, - сказаў беларускі лідар. - Усюды былі не скажу - здраднікі, але ачумелыя, звар'яцелыя. Думаю, іх засталіся адзінкі".

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка прыгадаў свой візіт у Вялікі тэатр і размову з творчым калектывам, частка якога ў свой час выказвала нязгоду з дзеючай уладай, але цяпер яны прадаўжаюць працаваць.

"Мяне больш за ўсё радуе, што людзі нарэшце разабраліся. Радуе, што не было таго масавага здрадніцтва, якое магло быць, - сярод сілавых структур, сярод дзяржаўных органаў і гэтак далей. Я разумею гэта, што некаторыя сядзяць пад плінтусам дагэтуль. Але мы іх дастанем. Я сумленна і адкрыта сказаў: ніхто ў дзяржаўнай структуры працаваць не будзе. Ніхто са здраднікаў", - падкрэсліў Прэзідэнт. У той жа час для тых, хто думае інакш, але хоча краіне дабра, дарога адкрыта, іх голас будзе пачуты, запэўніў кіраўнік дзяржавы.

"Я рады, што ўсё так скончылася. І, ведаеце, многія гавораць: добра, што так адбылося. Гэта была добрая рэвізія нашага грамадства. Мы ўбачылі, што адбываецца на самай справе і хто чаго варты", - сказаў беларускі лідар.

"Але гэта не значыць, што мы будзем або попелам галаву пасыпаць, ці на некага наступаць, або шукаць нейкіх вінаватых і гэтак далей. Мы гэтага рабіць не будзем, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Людзі павінны самі гэта ўсвядоміць. Таму што калі мы пачнём ламаць усё запар, трапяць невінаватыя людзі. Мы можам пакрыўдзіць вялікую групу людзей, якія нейтральна мысляць або якія наогул нашы прыхільнікі. Але там, дзе мы выявім здраду і звязаныя з гэтым моманты, прымем жорсткія меры".

Разважаючы аб расчараваннях за мінулы год, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Тое, што не трэба, я ўжо выкінуў з галавы, і не магу сказаць, што мяне расчаравала. Маглі б дзяржаўныя структуры і органы быць больш актыўнымі і больш самастойнымі, не чакаць указанняў. Таму што давялося кожны дзень сядзець, як і сілавікам, і кіраваць пэўнымі момантамі. Гэта людзі павінны рабіць на аўтамаце".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі