Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 жніўня 2020, 09:20

Лукашэнка расказаў, што ён зрабіў бы ў выпадку гібрыднай атакі на Беларусь

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону расказаў, што ён зрабіў бы ў выпадку гібрыднай атакі на краіну, паведамляе БЕЛТА.

Было зададзена пытанне, што зрабіў бы кіраўнік дзяржавы, калі хтосьці паквапіцца на беларускую тэрыторыю, ці дасць Прэзідэнт, не раздумваючы, загад абараняць і страляць у праціўніка.

"Я ніколі не пачну страляць першым. Гэта вялікае глупства, і гэта падарунак будзе ворагам. Ёсць да стральбы вельмі шмат варыянтаў. Але калі ўсе варыянты гэтай гібрыднай бойкі будуць вычарпаны - без сумнення. Слухайце, а навошта армія?" - сказаў беларускі лідар.

Пры гэтым ён назваў пустымі размовамі, што ў гэтай сітуацыі мог бы збегчы з краіны. "Лукашэнка ніколі нікуды не пабяжыць, і мае дзеці нікуды не пабягуць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Дзмітрый Гардон пацікавіўся меркаваннем Аляксандра Лукашэнкі наконт падзей у Крыме, калі паўвостраў фактычна адышоў Расіі. "У вас не было ні ўлады, ні жадання абараняць свой кавалак зямлі", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама адказаў на пытанне, ці лічыць ён, што нешта такое можа адбыцца і адносна Беларусі. "Не, ніколі, і нават цяпер у тым ліку, нягледзячы на гэтыя вострыя ўзаемаадносіны. Ніколі. Я ведаў дэталі. Не ўсё так там было па-вялікаму, як вы сёння ўяўляеце: ах, спланавалі, захапілі і іншае. Вы проста бязладна, бесталкова ставіліся да тэрыторыі і паставіліся да Крыма. Я сам часта ставіў сябе на месца вашых кіраўнікоў... Слухайце, калі б у мяне нават кавалак зямлі паспрабавалі... Там лягло б ужо тысячы чалавек. Крым, жамчужына! А вы не ваявалі", - сказаў беларускі лідар.

"Пасля ўсяго, што вы сказалі, аб адным шкадую, што кіравалі Украінай тады не вы", - заўважыў у час інтэрв'ю Дзмітрый Гардон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі