Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 студзеня 2022, 17:33

Лукашэнка расказаў пра начныя перагаворы па Казахстане і рашэнне ўвесці туды міратворцаў

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў пра свае начныя перагаворы па сітуацыі ў Казахстане і рашэнне ўвесці ў гэту краіну міратворчыя сілы. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на нарадзе па пытаннях рэалізацыі гістарычнай палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца падзей у Казахстане, усё, што адбываецца, вы ведаеце. Але нас больш тут хвалюе тое, што загадзя ўсё было спланавана. Учора ўсю ноч ішлі кансультацыі, у гэтым плане сачылі за сітуацыяй з Пуціным у Казахстане, вялі размовы па некалькі разоў", - расказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, вельмі непакоіла абстаноўка ў Алматы: "Там усё, што можна было спаліць, спалілі. Захапілі аэрапорт. Прытым мэтанакіравана. І ў Алматы, і ў Нур-Султане была спроба захапіць аэрапорт. Мэтанакіравана. Таму што разумелі, што туды будуць перакінуты ўзброеныя сілы, перш за ўсё Расіі і краін АДКБ. Інакш кажучы, трэба было ўзяць пад кантроль, каб нельга было прызямліцца там. Добра, што пад Алматы за 40 кіламетраў ёсць ваенны яшчэ аэрадром, які быў заўсёды пад кантролем ваенных. Аэрапорт у Нур-Султане захапіць не ўдалося на момант маёй размовы з Такаевым".

"Тое ж, што і ў нас: у асноўным уркі, былыя асуджаныя, пакрыўджаныя і іншыя", - заўважыў беларускі лідар.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка нагадаў і пра ранейшыя падзеі ў Кыргызстане: "Не трэба забываць усё, што адбывалася ў майго сябра Бакіева на радзіме і з ім таксама. Там ужо прафесійныя салдаты рэвалюцыі ёсць, не адна тысяча... Вось яны сядзяць да пэўнага моманту. Затым іх задзейнічаюць. І з Афганістана падпіраюць, і з іншых краін. І вось яны сабраліся".

"Але, самае галоўнае, усё ж было скаардынавана і спланавана ў многіх гарадах. А адлегласць - тысячы кіламетраў. Казахстан большы па тэрыторыі, чым, напэўна, уся Еўропа. Або Заходняя Еўропа - гэта дакладна. І адлегласці там, вядома, шалёныя. І маразы, і іншае. Але тым не менш усё сінхронна адбылося. Спланавана было. Умяшанне звонку, зразумела. У плане каардынацыі", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, інфармацыя аб тым, што АДКБ акажа Казахстану падтрымку, мела эфект: "На сённяшнюю раніцу бачым, яны нават не падышлі да рэзідэнцыі. Паведамленне ўжо было аб тым, што сілы АДКБ акажуць падтрымку".

"Мы дамовіліся - усю ноч вялі дыялог - кіраўнікі дзяржаў АДКБ. Таму што кансэнсус павінен быць пры прыняцці рашэння. Уначы прынялі, - расказаў беларускі лідар. - Рэзервы створым. Калі трэба будзе перакінуць, значыць, перакінем. І ўсю ноч ішла падрыхтоўка міратворчых гэтых сіл - войскаў АДКБ, якія для гэтага і прызначаны. Прынялі рашэнне, што мы перакідваем туды войскі".

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў, што папрасіў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, каб ён прадаставіў самалёты для гэтага: "Трэба нашу тэхніку перакінуць і іншае. Ну і дамовіліся, што мы павінны міратворчай місіяй займацца і дапамагаць людзям".

"Таму ідзе перакідка цяпер войскаў туды, эшалонамі з Масквы. І нашы хлопцы будуць з Мінска вылятаць. Наша рота - міратворчая, тая, што і павінна працаваць у такіх умовах. Трэніровак было дастаткова, вучэнняў", - заявіў Прэзідэнт.

"Мы разумеем цудоўна, што Казахстан аддаць нельга. Нават нашы журналісты прама сказалі: ну нельга яго аддаць і ўсё, таму што гэта будзе такі падарунак… Ну як Украіна для Амерыкі, НАТА. Так і там. Таму я хачу, каб вы зразумелі правільна, чаму прынята рашэнне аб уводзе міратворчых сіл", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі